Кампанія EPAM авансам заплаціла падаткі ў бюджэт Украіны

Кампанія EPAM авансам заплаціла падаткі ў бюджэт Украіны

ІТ-кампанія ЕРАМ авансам пералічыла ў дзяржаўны бюджэт Украіны падатак за першы квартал 2022 года, піша dou.ua.

Гаворка ідзе пра 50 мільёнаў грыўняў (каля 1,66мільёна долараў). У кампаніі кажуць, што гэта прыблізная сума, якую яны вылічылі на аснове аналагічнага перыяду 2021 года.

"Сёння разам мы робім усё магчымае, часам і немагчымае, каб наблізіць мір ва Украіне. Каб захаваць краіну і яе людзей. Каб мець магчымасць працягваць развіваць тут высокатэхналагічны бізнес. Пазіцыя кампаніі выразная і празрыстая — асуджэнне вайны і дапамога краіне", — кажуць у EPAM.

Таксама EPAM заявіла, што спыняе працу з кліентамі з Расіі і выдаткоўвае дадатковыя 100 мільёнаў долараў на падтрымку супрацоўнікаў з Украіны і іх сем'яў. У IT-кампаніі заклікаюць спыніць "незаконны і бессаромны напад на народ Украіны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі