Кампанія, якая дапамагла ўладам Беларусі блакаваць інтэрнэт, адмяніла здзелку

Кампанія, якая дапамагла ўладам Беларусі блакаваць інтэрнэт, адмяніла здзелку

Амерыканская кампанія Sandvine заявіла, што больш не лічыць здзелку з Беларуссю этычнай, і адмяніла яе, перадае bloomberg.com.

Перад выбарамі кампанія прадала беларускім уладам тэхналогію для блакавання сайтаў і месенджараў. Гэтае абсталяванне ў Беларусі выкарыстоўвалі падчас і пасля выбараў супраць сайтаў, якія не падабаюцца беларускім уладам.

Sandvine заяўляе, што афіцыйны Мінск парушыў ліцэнзійнае пагадненне. У ім ёсць пункт, што прадукты кампаніі нельга ўжываць, калі гэта можа прывесці да парушэння правоў чалавека. 

Па словах кампаніі, у Беларусі ў іх праграму дадалі нейкі код, "каб перашкаджаць свабоднай плыні інфармацыі падчас выбараў". 

Праўда, гэта ўсё не значыць, што ўлады Беларусі перастануць абмяжоўваць доступ у інтэрнэт і блакаваць асобныя сайты. Адмена здзелкі, найхутчэй, азначае, што беларускія дзяржаўныя арганізацыі, якія карыстаюцца тэхналогіямі Sandvine, больш не змогуць атрымліваць абнаўленні і тэхнічную падтрымку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі