Канцэрт Басты ў Мінску “прыпынілі”

Канцэрт Басты ў Мінску “прыпынілі”

Канцэрт Басты ў Мінску “прыпынілі”. Ён быў запланаваны на 5 чэрвеня. Раней супраць канцэрту выступілі праўладныя тэлеграм-каналы, бо музыка "падтрымліваў дзяржпераварот" ў 2020-м.

Прапагандыст з тэлеканала СТБ Рыгор Азаронак пісаў, што "калі канцэрт Баста пройдзе ў Мінск-Арэне, гэта будзе азначаць адно: такія рашэнні ў нас прымае нейкі змагар".

Баста (Васіль Вакуленка) — расійскі музыка, тэлерадыёвядучы, рэжысёр і прадусар. Летась у Мінску ўжо адмянілі яго канцэрт "да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі ў Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі