Кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Польшчу ў 2023-м павялічылася на 1000%
Кантрабандысты арыентаваныя на аптовыя аб'ёмы, якія можна пераправіць толькі грузавіком ці цягніком
Кантрабанда цыгарэт з Беларусі ў Польшчу ў 2023-м павялічылася на 1000% ці ў 12 разоў — з 500 тысяч долараў да $6 млн. У 2022 годзе ж было яе падзенне. Але "пасля недоўгачасовага застою асноўны "экспартны тавар" рэжыму Лукашэнкі зноў на вышыні", піша Rzeczpospolita.
Польскія памежнікі знаходзяць кантрабанду і ў грузавіках, і ў грузавых цягніках — у "грузах драўніны, вугалю, солі, у ахоўных пакрыццях вагонаў-цыстэрнаў". Цыгарэты знаходзяць не толькі ва ўласна беларускіх цягніках, але і ў тых, якія ідуць праз РБ транзітам (напрыклад, з Казахстана).
Выданне адзначае, што праз мяжу ў Польшчу цыгарэты нелегальна амаль не перапраўляюць. Прычына простая — кантрабандай займаюцца арганізаваныя злачынныя групоўкі, якія арыентаваныя на аптовыя аб'ёмы, якія можна пераправіць толькі грузавіком ці цягніком. Да кантрабанды падштурхоўвае вялікая розніца ў кошце цыгарэт у Беларусі і Польшчы, дзе яны каштуюць зачна даражэй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.