"Казалі, што проста праверка". Падрабязнасці налёту АМАП на мінскі клуб

"Казалі, што проста праверка". Падрабязнасці налёту АМАП на мінскі клуб

Еўрарадыё сталі вядомыя падрабязнасці ўчорашняга візіту АМАПаўцаў у мінскі клуб "Графіці".

20 траўня ў клубе адбываўся канцэрт-трыб'ют гурту Neuro Dubel, а пасля — "Рок-караоке" з песнямі ND. За пару дзён да таго лідару "дзюбеляў" Аляксандру Кулінковічу мусіла споўніцца 50 гадоў. Але ён памёр раптоўна памёр улетку 2018 года.

Канцэрт скончыўся крыху пазней за 22:00. А міліцыянты ўварваліся ў "Графіці" блізу 23:30, калі пачыналася "Рок-караоке". Якое, дарэчы, мусіў правесці лідар гурта "Голая манашка" Фёдар Жывалеўскі. Большая частка гледачоў да таго моманту разыйшлася — у клубе было чалавек 15-20.

Іх сапраўды паклалі на падлогу, пасля праверылі тэлефоны. АМАПаўцы казалі, што "гэта проста праверка" і што "прыехалі на месца, дзе збіраюцца дэструктыўныя элементы". Нейкім цудам "праверка" скончылася без затрыманняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі