КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ 15 чалавек

КДБ дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ 15 чалавек

Камітэт дзяржбяспекі дадаў у "спіс тэрарыстаў" яшчэ 15 чалавек, большасць з якіх — палітвязні.

Частка з фігурантаў асуджаная, частка — яшчэ толькі абвінавачаная:

Мацвей Гранкевіч — абвінавачаны паводле арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы);

Алег Біруля, Таццяна Біруля, Алег Гаўрылаў, Сяргей Пасюк — абвінавачаныя адразу па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 361, ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 367 і арт. 341;

Аляксей Шышкавец — абвінавачаны ў "акце тэрарызму" (ч. 2 арт. 289 КК) і ў "падрыхтоўцы да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны" (ч. 1 арт. 361-3 КК);

Сяргей Рабцаў і Ілля Краўчэўскі — абвінавачаныя паводле арт. 130 КК (Распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы) і арт. 293 КК (Масавыя беспарадкі);

Віталь Жылінскі — асуджаны на тры гады калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту і каментары аб вайскоўцах, якія "ажыццяўлялі міратворчую дзейнасць у Рэспубліцы Казахстан";

Іван Паршын — асуджаны на два гады калоніі за пасты ў сацсетцы "Вконтакте";

Яўген Клімаў — асуджаны на пяць гадоў калоніі за кіраўніцтва тг-каналам "Петрыкаў 97%", а таксама за рэпост паведамлення пра АМАП з тэлеграм-канала "Nexta";

Сяргей Нялепка — абвінавачаны паводле арт. 130 КК, арт. 293 КК і арт. 361 КК;

Роберт Кузняцоў — асуджаны на пяць гадоў калоніі па чатырох артыкулах Крымінальнага кодэкса;

Яўген Люльковіч — асуджаны на восем гадоў калоніі за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе і за кіраванне тг-чатам;

Мікіта Палеонак — асуджаны на чатыры гады калоніі за каментары ў тэлеграме.

Цяпер у "тэрарыстычным" спісе КДБ 905 чалавек. Каля 200 з іх складаюць палітычныя апаненты мінскага рэжыму, у тым ліку Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Максім Знак, Марыя Калеснікава.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі