"Хочаш сысці, заплаці 25%" — Мінэканомікі аб правілах для замежных інвестараў

Замежныя юрыдычныя асобы сутыкаюцца з праблемай пры жаданні прадаваць сваю долю ў беларускіх кампаніях

Замежныя юрыдычныя асобы сутыкаюцца з праблемай пры жаданні прадаваць сваю долю ў беларускіх кампаніях / pixabay.com

Замежным інвестарам дазволяць прадаць сваю долю ў беларускай кампаніі пры выкананні шэрага ўмоў. Аб гэтым заявіў у эфіры БТ міністр эканомікі Юры Чабатар. Нагадаем, з лета 2022 года ў Беларусі дзейнічае забарона для замежных юрыдычных асоб прадаваць свае долі ў беларускіх кампаніях. Гэтая забарона была ўведзеная як адказ на заходнія санкцыі.

Цяпер ва ўрадзе, паводле слоў Чабатара, займаюцца "даналадкамі" заканадаўства, якое вызначае працу замежных кампаній на беларускім рынку. Раней чыноўнікі прапрацоўвалі розныя механізмы, якія з аднаго боку павінны "зацікавяць застацца кампанію працаваць, з другога - улічаць інтарэсы рэспублікі". Пры гэтым "калі хочаш пайсці, заплаці 25%, атрымай дазвол ад сваёй долі — і калі ласка", — сказаў міністр. Аднак падчас маніторынгу рэалізацыі гэтых мер узніклі пэўныя нюансы, "донастройку якіх трэба завяршыць". Цяпер рыхтуюцца "адпаведныя дапаўненні".

Міністр зазначыў, што інвестара адпусцяць і дазволяць яму прадаць сваю долю толькі ў тым выпадку, калі без яго і яго грошай кампанія або прадпрыемства змогуць "прадоўжыць паспяховую работу ў нашай краіне".

Нагадаем, на мінулым тыдні Аляксандр Лукашэнка сабраў нараду, прысвечаную абароне беларускай эканомікі. Сярод іншага ён казаў аб адтоку сродкаў у "недружалюбныя краіны". Ён таксама папярэдзіў, што ў выпадку вываду сродкаў за мяжу "загараджальныя меры павінны ўключацца вокамгненна і без усялякага разварушвання".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі