Хто такі Вольскі: чаму беларусы мала цікавяцца сваім — эфір з Чарнухам

Аляксандр Чарнуха / Еўрарадыё
Аляксандр Чарнуха / Еўрарадыё

Беларусы распачалі ў сацсетках “культурніцкі” флэшмоб з нагоды тыдня беларускай культуры пад хэштэгам #ByCultureGlobal23, дзе дзяліліся сваімі думкамі пра беларускую культуру, падказвалі новыя імёны творцаў, раілі, на каго ці што звярнуць увагу альбо каго пераслухаць-перачытаць-перагледзець. І ўсё выглядала так узнёсла, пакуль чарга выказвацца не дайшла да Аляксандра Чарнухі…

Што не так з беларускай культурай ці людзьмі, для якіх тая культура нібыта і існуе? Чаму нават за мяжой у вымушанай эміграцыі ці на радзіме падчас прымусовай русіфікацыі грамадства беларусы больш цікавяцца замежнымі культурнымі здабыткамі, чым сваімі? Як можна змяніць сітуацыю і ці можна прымусіць любіць Вольскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае музычны крытык, пісьменнік, драматург і ютуб-блогер Аляксандр Чарнуха.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі