"Кібер Партызаны" ўзламалі сайт дзяржзакупак за тэндар на бронекамізэлькі
Хакеры ўзламалі сайты дзяржзакупак (goszakupki.by) і Беларускай універсальнай таварнай біржы (butb.by). Адказнасць за гэтыя дзеянні ўзяла на сябе групоўка "Кібер партызаны".
Хакеры падкрэслілі, што сайт дзяржзакупак узламаны ў адказ за тэндар на закупку бронекамізэлек. "Няма чаго бронікі ў мірнай краіне закупляць", — напісалі яны.
Як паведамляла Еўрарадыё, тэндар на закупку 200 бронекамізэлек абвясціў Мінгарвыканкам.
Раней "Кібер партызаны" ўзламалі сайт Міністэрства па падатках і зборах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.