"Кіберпартызаны" рассакрэцілі заробкі кіраўнікоў БЕЛТА

Грошы

Грошы

Заробкі кіраўніцтва дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва БЕЛТА сталі вядомыя дзякуючы "Кіберпартызанам", паведамляе "Белсат".

"Кіберпартызаны" ўзламалі не толькі сайт БЕЛТА перад Новым годам, але і базу агенцтва. Адтуль яны спампавалі даныя пра штат агенцтва, заробкі, прэміі і ганарары работнікаў.

Максімальны заробак за месяц намесніка кіраўніка аддзела БЕЛТА Яўгена Ваньшына летась склаў 8864 рублі. Яго аддзел асвятляе дзейнасць Лукашэнкі. Паведамляецца, што гэта відэааператар, які ездзіць з Лукашэнкам.

У кіраўніка таго ж аддзела Уладзіміра Мацвеева максімальны налічаны заробак летась склаў 7928 рублёў.

Блізкі да яго максімальны заробак і ў гендырэктаркі агенцтва Ірыны Акуловіч — 7439 рублёў.

5434 рублі — максімальны месячны заробак аднаго з вядучых праекту "У тэме" Андрэя Варапая. У свёй праграме ён прыніжае дзеячаў беларускай апазіцыі, вінаваціць Кіеў у тэрактах і г.д.

Падобны заробак мае галоўная рэдактарка газеты "7 дней" Алена Крылова.

А вось шараговыя журналісты БЕЛТА зарабляюць за месяц каля 2 тысяч рублёў.

Журналісты "Белсата" звяртаюць увагу, што звесткі прыводзіліся па месяцах, у якіх не выплачваліся грошы на адпачынак.

"Кіберпартызаны" рассакрэцілі заробкі кіраўнікоў БЕЛТА
Заробкі дзяржаўных прапагандыстаў

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі