Кіраўнік СБУ расказаў, як быў падарваны расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах

Самалёт А-50 у Мачулішчах

Самалёт А-50 у Мачулішчах

Расійскі самалёт А-50 у Мачулішчах быў падбіты двума ўдарнымі дронамі. Пра гэта кіраўнік СБУ Васіль Малюк расказаў у інтэрв'ю тэлеканалу ICTV.

Кіраўнік спецслужбы паведаміў, што дыверсіі — адзін з кірункаў працы СБУ. Як прыклад ён згадаў выпадак з самалётам у Мачулішчах і паведаміў, што яго паразілі двума ўдарнымі дронамі.

"У працы СБУ шмат кірункаў, у тым ліку і дыверсійнае. Тут мы можам шмат распавядаць. Як прыклад — у Беларусі адпрацавалі аэрадром у Мачулішчах, расійскі самалёт А-50, які ажыццяўляў глыбокую радыёлакацыйную разведку. Ён быў адпаведна дыверсійна адпрацаваны", — паведаміў Малюк.

Па яго словах, радыёлакацыйная сістэма А-50 была назаўсёды выведзена з ладу. Гэтую аперацыю Малюк назваў "хірургічнай".

"Мы хірургічна спрацавалі па антэне. Аператыўны склад на сваім слэнгу называе яе "патэльняй", бо яна мае форму талеркі. Два нашы ўдарныя дроны нанеслі паспяховае агнявое паражэнне", — распавёў кіраўнік СБУ.

Інцыдэнт адбыўся 26 лютага 2023 года. Выбухамі быў пашкоджаны расійскі самалёт далёкага радыёлакацыйнага сачэння А-50. Адказнасць за выбухі ўзяла на сябе арганізацыя былых сілавікоў BYPOL, у Офісе Зяленскага пацвердзілі, што аперацыю правялі беларускія партызаны. Пазней кіраўнік BYPOL Аляксандр Азараў заявіў, што аперацыя ў Мачулішчах была праведзеная сумесна з СБУ.

Беларускія сілавікі па абвінавачанні ў дыверсіі затрымалі 29-гадовага ўкраінскага грамадзяніна Мікалая Швяца.

Дарэчы, у студзені-лютым 2024 года Расія страціла яшчэ 2 самалёты А-50.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі