Кнігі Паўла Севярынца суд прызнаў "экстрэмісцкімі"
"Экстрэмісцкае" выданне Паўла Савярынца на фоне кніг іншых палітвязняў
Суд Кастрычніцкага раёна Мінска 20 чэрвеня прызнаў "экстрэмісцкімі" кнігі палітвязня Паўла Севярынца, піша праваабарончы цэнтр "Вясна"
Гаворка пра публіцыстычныя кнігі "Каменнае сэрца" і "Люблю БЕЛАРУСЬ: 200 феноменаў нацыянальнай ідэі", а таксама другую частку рамана "Беларусалім. Кніга другая. Сэрца святла".
Таксама ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў увайшлі:
Telegram-каналы і чаты "ПослеЗавтра", "Все останутся, а я умру";
Instagram старонка bessmertnii7291;
старонка "Вконтакте" "Илья Миронов";
Facebook-старонкі "Беларусы Беластоку", "Полоцк, Новополоцк — Новости Полотчины";
TikTok-старонкі "Хартия97", "Based Belarus", "Aleksandra", "Граннеуружовайпанаме".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.