Колькасць дзіцячай парнаграфіі ў Мінску за тры гады вырасла ў пяць разоў

У Мінску расце колькасць фактаў педафіліі і дзіцячай парнаграфіі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота
У Мінску расце колькасць фактаў педафіліі і дзіцячай парнаграфіі / pixabay.com, ілюстрацыйнае фота

Пагроза сексуальнай эксплуатацыі дзяцей крайне актуальная як для краіны ў цэлым, так і для сталіцы. Пра гэта заявіў прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Усараў на прэс-канферэнцыі 28 красавіка.

Ад пачатку года толькі мінская міліцыя выявіла 170 злачынстваў у сферы педафіліі і абарачэння дзіцячай парнаграфіі. З іх больш за палову — гэта цяжкія і асабліва цяжкія злачынствы. За такія злачынствы ўжо прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці або з'яўляюцца фігурантамі крымінальных спраў 83 асобы.

Па словах Усарава, выяўлена 105 дзяцей, якія пацярпелі ад гэтых дзеянняў. Больш за палову з іх — малалетнія (да 14 гадоў).

Сярод фактаў дзіцячай парнаграфіі больш за палову складае не толькі яе распаўсюд, але і выкарыстанне дзяцей для вырабу парнаграфіі.

Прычым колькасць такіх злачынстваў за апошнія тры гады імкліва расце, прызнаецца прадстаўнік мінскай міліцыі. У сталіцы з 2020 па 2022 год колькасць выяўленых фактаў педафіліі вырасла ў два разы, колькасць падазраваных — на 30%, пацярпелых — на 9%.

Колькасць выяўленых фактаў дзіцячай парнаграфіі ў Мінску павялічылася з 2020-га ў пяць разоў, падазраваных — больш чым удвая, а колькасць пацярпелых дзяцей — больш чым утрая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі