Колькасць спраў, датычных "экстрэмізму", у Беларусі скарацілася ўдвая

Генпракурор Андрэй Швед / Генпракуратура Беларусі
У Беларусі скарачаецца колькасць палітычных спраў, звязаных з "экстрэмісцкімі злачынствамі".
"У 2024 годзе іх здзейснена амаль у два разы менш. Найбольшую долю складаюць злачынствы, учыненыя ў сетцы інтэрнэт", — заявіў генпракурор Андрэй Швед, выступаючы 26 лютага ў Ннацыянальным сходзе.
Паводле яго, у рамках спецыяльнай вытворчасці за мінулы год у суды былі накіраваныя справы супраць 62 палітычных уцекачоў.
Таксама Андрэй Швед паведаміў, што за мінулы год пракуроры падтрымалі дзяржабвінавачанне супраць больш як паўтары тысячы чалавек, якіх вінавацілі ў "экстрэмісцкх злачынствах". "Апраўдальныя прысуды не выносіліся", — канстатаваў генпракурор.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.