Кошт на праезд у грамадскім транспарце падаражэе і ў Магілёўскай вобласці

Даражэе праезд / sb.by
Кошт на праезд у грамадскім транспарце падаражэе і ў Магілёўскай вобласці. З 29 сакавіка на 10 капеек. Адпаведнае рашэнне прыняў аблвыканкам, піша mogilevnews.by.
З суботы талончык на звычайных маршрутах будзе каштаваць не 80, а 90 капеек, на экспрэсах — не 90 капеек, а 1 рубель.
Падаражанне закране і прыгарадныя перавозкі. Цана аднаго кіламетра праезду на розных маршрутах вырасце на 1 капейку. Устаноўлены мінімальны кошт прыгараднага праезду — не менш за 90 капеек за паездку на ўсіх відах маршрутаў.
Перагледжаны і кошт праязных білетаў шматразовага карыстання для гарадскога транспарту ў Магілёве, Бабруйску і раённых цэнтрах вобласці.
Нядаўна праезд у грамадскім транспарце падаражэў у Мінскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.