Краіны Балтыі абвінавацілі Расію ў падаўленні сігналаў GPS

РФ можа глушыць GPS-сігналы, "каб абараніць Калінінград"

РФ можа глушыць GPS-сігналы, "каб абараніць Калінінград" / pixabay.com

Краіны Балтыі абвінавацілі Расію ў падаўленні сігналаў GPS у Балтыйскім моры, піша The Financial Times. Выданне спасылаецца на гутарку з міністрамі замежных спраў Літвы, Латвіі і Эстоніі.

"Калі нехта выключыць вам фары, пакуль вы едзеце ноччу, гэта становіцца небяспечным, — кажа міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. — Сітуацыя ў Балтыйскім рэгіёне паблізу расійскіх межаў цяпер становіцца занадта небяспечнай, каб яе ігнараваць".

Эстонскі міністр Маргус Цахкна заявіў, што краіны Балтыі лічаць глушэнне GPS-сігналаў "гібрыднай атакай РФ", якая ўяўляе небяспеку для іх грамадзян. Міністр замежных спраў Латвіі Байба Бражэ кажа, што краіны Балтыі "кантактуюць з калегамі з іншых дзяржаў" па гэтым пытанні.

За апошнія месяцы з-за перашкод GPS пацярпелі шматлікія грамадзянскіх авіярэйсы. 25 і 26 красавіка два самалёты авіякампаніі Finnair, якія накіроўваліся з Хельсінкі ў Тарту, былі вымушаныя вярнуцца ў аэрапорт вылету.

Высокапастаўлены чыноўнік у размове з The Financial Times выказаў здагадку, што РФ можа глушыць GPS-сігналы, "каб абараніць Калінінград ад патэнцыйных нападаў украінскіх беспілотнікаў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі