“Крумкачы” датэрмінова выйшлі ў першую лігу
Футбольны клуб “Крумкачы” датэрмінова аформілі выйсце ў першую лігу. У наступным сезоне яны будуць выступаць у больш прасунутым дывізіёне. Разам з “варонамі” прапіску ў Д2 атрымаў і ФК “Рух”.
У 28-м туры чэмпіянату другой лігі “Крумкачы” абыгралі “Горкі” (1:0), а “Рух” быў мацнейшы за “Энергетык-БДАТУ” (2:0). “Рух” займае першае месца ў турнірнай табліцы Д3 (64 ачкі), а за ім ідуць “Крумкачы” (63 ачкі). Абодва клуба ўжо недасягальныя для канкурэнтаў, таму пераходзяць ў першую лігу.
Аметна, што сёлета “Крумкачоў” выключылі з вышэйшай лігі, бо яны не здолелі выканаць умовы ліцэнзавання АБФФ. Камандзе давялося мяняць юрыдычную форму і заяўляцца ў другую лігу.
“Крумкачы” існуюць з 2011 года. Спачатку яны гулялі у аматарскім чэмпіянаце, а ў 2014 годзе заявіліся ў другую лігу, якую паспяхова прайшлі за адзін сезон. Праз год яны гулялі ў першай лізе, а ў 2016 годзе заваявалі права выступаць у элітным дывізіёне.