Кубак Беларусі па футболе: “Шахцёр” разграміў “Белшыну” — 5:0

Кубак Беларусі па футболе: “Шахцёр” разграміў “Белшыну” — 5:0

Салігорскі “Шахцёр” у матч ¼ фіналу Кубка Беларусі па футболе разграміў бабруйскую “Белшыну”. Гульня прайшла сёння ў Салігорску і спачатку бабруйчане досыць удала трымалі абарону гаспадароў поля. Аднак у канцы першага тайму два галы ў браму гасцей пашлі адзін за адным: лік адкрыў Павел Рыбак, а праз дзве хвіліны Эліс Бакай узмацніў перавагу “Шахцёра”.

У другім тайме Бакай аформіў дубль, а затым адзначыліся таксама Дарка Бодул і Уладзімір Хвашчынскі. Выніковы лік — 5:0.

Напярэдадні БАТЭ згуляў унічыю з “Іслаччу” — 1:1, а “Віцебск” адолеў “Лакаматыў” — 1:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі