“Куды-небудзь прыязджаць…”: ці паб’юць Вячорка і Хадановіч Анціпава — эфір

Павел Анціпаў / Еўрарадыё
Пра кнігу Паўла Анціпава "Куды-небудзеь прыязджаць, што-небудзь рабіць і ад’язджаць", якая выйшла ў выдавецтве “Мяне няма” (адным з заснавальнікаў якога той самы Анціпаў і ёсць), ужо паспелі напісаць, што яна “выкліча скрыгат у медыйных і багемных колах”. А ўсё таму, што аўтар “у сваёй з'едлівай манеры падрабязна расказвае пра рэальных людзей, культурныя ініцыятывы і СМІ”. Дарэчы, у кнізе згадваецца Еўрарадыё і апісваюцца “інтымныя моманты” з жыцця калектыву, часткай якога Анціпаў пэўны час быў. Што праўда, пакуль у рэдакцыі з гэтай нагоды “скрыгату” не чуваць. Таму мы і вырашылі запрасіць Паўла ў студыю. Скрыгат дык скрыгат!
Пра што кніга і ці не зарана аўтар звярнуўся да жанру аўтафікшн? Ці этычна расказваць “інтымныя моманты” з жыцця вядомых людзей і ці гатовы аўтар адказаць за свае словы, калі нехта з герояў вырашыць выказаць яму прэтэнзіі? Ці падабаецца самому Анціпаву вобраз “таксічнага літаратара”, які ён сам сабе стварыў, і ці час сёння для рэфлексій на тэму расійскіх пісьменнікаў і расійскай ліатаратуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, галоўны рэдактар “Літрадыё”, адзін з заснавальнікаў выдавецтва “Мяне няма” Павел Анціпаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.