Лукашэнка атрымаў запрашэнне ў красавіку прыехаць у Пекін
Аляксандр Лукашэнка атрымаў запрашэнне ў красавіку 2019-га прыехаць у Пекін. Ён паўдзельнічае ў другім міжнародным форуме вышэйшага ўзроўню “Адзін пояс, адзін шлях”. Як інфармуе прэс-служба МЗС Беларусі, асабістае пасланне старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіна перадаў пасол КНР у нашай краіне Цуй Цымін.
Лукашэнка ўдзельнічаў у першым міжнародным форуме “Адзін пояс, адзін шлях”, які прайшоў у траўні 2017 года ў Пекіне.