Лукашэнка: "Калі скончацца пратэсты? Ніколі!"

Лукашэнка: "Калі скончацца пратэсты? Ніколі!"

13 лістапада падчас інтэрв'ю журналістам у Аляксандра Лукашэнкі спыталі наконт таго, калі, на яго думку, у Беларусі скончацца вулічныя пратэсты. Яны працягваюцца з пачатку жніўня, некаторыя нядзельныя акцыі ў сталіцы збіралі сотні тысяч удзельнікаў. Падчас разгону пратэсту ў мінулую нядзелю ў Мінску было затрымана больш за тысячу чалавек.

"Калі скончацца пратэсты? Ніколі! — гаварыў Лукашэнка. — Яны спяць і бачаць — дацярпець, давесці людзей да... вясны. Што надвор'е зменіцца... І галоўнае: "Эканоміка будзе ў больш складаным становішчы, яна ледзь не абрынецца. Тады нам лягчэй будзе з ім [з Лукашэнкам] справіцца". Вось іх мэта. У гэтым іх падтрымліваюць ведаеце хто... Таму будзе працягвацца".

Далей Аляксандр Лукашэнка пачаў палохаць нейкімі "баевікамі", хаця пратэсты мірныя.

"Тысяча-паўтары — гэта баевікі, гэта не радыкалы ўжо, — гаварыў ён. — Гэта баевікі! Яны ніколі не адступяцца. Гэта іх шанец. А плаціць ім, паўтары тысячы, не праблема. Біткойнамі там ці яшчэ нечым. Мы прыхапілі тут... Яны ў прыватным парадку пералічвалі грошы [насамрэч дапамога ішла пацярпелым ад рэжыму — Еўрарадыё]... Гэта банкаўскія структуры, я даручыў. Гавару: вазьміце, як фінансуецца... Яны ўжо на картку пачалі нашым пратэстоўцам-баевікам пералічваць грошы. Мы ўзялі гэта пад кантроль... Мы не супраць. Калі ласка, толькі патлумачце, што гэта за грошы...".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі