Лукашэнка: "Калі вы зноў захочаце пачуць цішыню, прыязджайце да нас у Беларусь"

Аляксандр Лукашэнка / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё
Аляксандр Лукашэнка / Раман Пратасевіч, Еўрарадыё

Кіраўнік Беларусі выступіў на цырымоніі закрыцця II Еўрапейскіх гульняў на стадыёне "Дынама" ў Мінску. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, гэта было "свята дружбы і яднання, гарачых па напале спаборніцтваў, згуртаваўшае мільёны жыхароў Еўропы ў адну вялікую сям'ю". Еўрапейскія гульні паказалі, што "мы горы можам збочыць, але толькі тады, калі мы разам", падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка назваў Беларусь краінай, "якая жыве і развіваецца па сваіх законах і традыцыях, якія сыходзяць глыбока ў сівізну стагоддзяў". Ён адзначыў, што Беларусь "не стварае праблем і не выстаўляе прэтэнзій суседзям". "Яны, гэтыя суседзі, у нас вельмі розныя, і ладзіць з імі часам няпроста", — сказаў кіраўнік Беларусі.

На цырымоніі закрыцця сярод іншых высокапастаўленых гасцей быў і прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, які вуснамі чыноўнікаў прасоўвае ідэю больш глыбокай інтэграцыі РФ і Беларусі. Словы пра суседзяў, мабыць, былі звернутыя як раз да расійскага лідара.

Звяртаючыся да замежных заўзятараў, якія прыехалі на Еўрапейскія гульні, Лукашэнка адзначыў: "Вы наведалі краіну прыгожую і вельмі ўтульную для жыцця і адпачынку, пазнаёміліся з добрым і працавітым народам, які жыве без войнаў, узрушэнняў і канфліктаў. І, калі вы зноў захочаце пачуць цішыню, прыязджайце да нас у Беларусь".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі