Лукашэнка можа дапамагчы Пуціну атакаваць NATO — Ціханоўская
Святлана Ціханоўская
"Пры неабходнасці Лукашэнка прадставіць тэрыторыю Беларусі для атакі [на краіны NATO]", — такую думку выказала Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю "Голасу Амерыкі".
Ціханоўская кажа, што Лукашэнка ўжо "ўсімі рукамі і нагамі" з Расіяй, і яго "ратаваць" не трэба, але трэба спрабаваць выратаваць незалежнасць Беларусь. І "выцягваць" яе ад вайны.
"Бо без беларускай тэрыторыі нашмат падаўжэе гэты шлях ад Расіі да краін NATO. Тут трэба дапамагчы беларусам, трэба дапамагчы ўкраінцам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.