Лукашэнка падарыў расійскаму паслу Сурыкаву драўляную карту Беларусі (відэа)
Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з расійскім паслом Аляксандрам Сурыкавым, дыпламатычная місія якога ў нашай краіне завяршаецца. Ён працаваў у Беларусі дванаццаць з паловай гадоў. Новым паслом РФ у Беларусі нядаўна прызначаны Міхаіл Бабіч.
Як інфармуе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, Лукашэнка адзначыў, што Сурыкаў "заўсёды бачыў Беларусь не як чужую [краіну]". "Мне гэта вельмі падабалася, і я гэта вельмі цаню", — сказаў ён. Аляксандр Лукашэнка высока ацаніў працу Аляксандра Сурыкава па ўмацаванню двухбаковых дачыненняў краін і падзякаваў яму за гэта.
Сурыкаў атрымаў падарункі, у тым ліку і выразаную з дрэва карту Беларусі з славутасцямі. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што расіяне і беларусы — "народы аднаго дрэва".
Фота: скрыншот з відэа АТН.