Лукашэнка прызначыў чатырох суддзяў Вярхоўнага суда

Лукашэнка прызначыў чатырох суддзяў Вярхоўнага суда

Аляксандр Лукашэнка прызначыў чатырох суддзяў Вярхоўнага суда Беларусі. Імі сталі Андрэй Алешчанка, Святлана Любецкая, Юрый Руткоўскі і Наталля Сурма. Іх яшчэ мусіць зацвердзіць Савет Рэспублікі, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.

Алешчанка і Сурма працавалі суддзямі ў Брэсцкім абласным судзе. Любецкая з лета 2010-га была суддзёй і старшынёй суда Маскоўскага раёна Мінска, пасля стала начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага суда. Юрый Руткоўскі з жніўня 2013-га быў старшынёй Бабруйскага міжгарнізоннага ваеннага суда, апошнім часам — суддзёй Магілёўскага абласнога суда.

Таксама ўказам кіраўніка дзяржавы № 419 ад 15 лістапада былі прызначаныя і вызваленыя ад пасад суддзі ў рэгіёнах нашай краіны.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі