Лукашэнка — у оперы: Шкадаваць грошай на вас не трэба

Лукашэнка — у оперы: Шкадаваць грошай на вас не трэба

Развіццё мастацтва ў Беларусі будзе фінансавацца. Пра гэта 6 сакавіка заявіў Аляксандр Лукашэнка. Ён наведаў Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балету Беларусі, пацікавіўся якасцю рэканструкцыі, азнаёміўся з прэзентацыяй працаў намінантаў на суісканне дзяржпрэміі ў галіне літаратуры, мастацтва і архітэктуры 2016 года. Лукашэнка паглядзеў і канцэрт-прэзентацыю, пасля чаго паразмаўляў з артыстамі.

"У чым я пераканаўся: шкадаваць грошай на вас не трэба, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Я даўно казаў, што няма такой сітуацыі, што няма грошай на творчасць. Не. У мяне да гэтага іншы падыход: грошы трэба плаціць тым, хто іх заслугоўвае. А вялікія грошы тым, хто гэтага ўдвая заслугоўвае. Для гэтага мы заўсёды знойдзем грошы".

Кіраўнік дзяржавы выказаў пажаданне, каб моладзь выходзіла з залы тэатра оперы і балету адухоўленай, пачынала разбірацца ў оперы, балеце, мюзіклах, у класічнай музыцы.

Лукашэнка — у оперы: Шкадаваць грошай на вас не трэба
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі