Лукашэнка ўвёў бязвіз на час матча Еўропа—ЗША па лёгкай атлетыцы
16 жніўня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ №308 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні матчавай сустрэчы па лёгкай атлетыцы", інфармуе БЕЛТА.
Матч паміж зборнымі Еўропы і ЗША па лёгкай атлетыцы пройдзе на мінскім стадыёне "Дынама" 9-10 верасня 2019 года. Кожная каманда ўключае 152 спартоўцы. Па выніках спаборніцтваў у 37 дысцыплінах лёгкай атлетыкі яны разыграюць камандны кубак.
Указам кіраўніка Беларусі ўводзяцца: бязвізавы рэжым для ўдзельнікаў, арганізатараў матча і замежных турыстаў з добранадзейных у міграцыйным плане дзяржаваў; ільготы на перыяд падрыхтоўкі і правядзення матча для арганізацыяў, які былі задзейнічаныя ў мерапрыемстве; бясплатны праезд у грамадскім транспарце для валанцёраў і ўдзельнікаў спаборніцтваў; тэрміны дзеяння спецыяльнай мытнай працэдуры для замежных тавараў, якія выкарыстоўваюцца ў матчы.
Выключныя правы на сімволіку матча атрымала Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі. Яна можа выступаць рэкламадаўцам сацыяльнай рэкламы, звязанай з матчам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.