Лукашэнка запрасіў Зяленскага ў госці

Лукашэнка запрасіў Зяленскага ў госці

Аляксандр Лукашэнка накіраваў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму падзячны ліст і запрасіў яго ў госці, піша TUT.by.

Кіраўнік Беларусі падзякаваў калегу за цёплы прыём дэлегацыі ў Жытоміры. На мінулым тыдні там прайшоў Форум рэгіёнаў Беларусі і Украіны. Падчас яго адбылася сустрэча Лукашэнкі і Зяленскага.

У сваім лісце Лукашэнка падкрэсліў, што перамовы на вышэйшым узроўні паказалі салідарнасць краін у пытаннях міжнароднага парадку дня і двухбаковага супрацоўніцтва.

"Разлічваю на працяг актыўных і змястоўных кантактаў", — дадаў беларускі кіраўнік.

Лукашэнка запрасіў Зяленскага прыехаць у Беларусь з афіцыйным візітам у зручны для яго час.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі