Лукашэнку давяраюць 70% расіян — "Лявада-цэнтр"
Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін / AP Photo
Аляксандр Лукашэнка займае другое месца сярод палітыкаў, якім давяраюць расіяне. Такія вынікі паказала апытанне, праведзенае сацыялагічным "Лявада-цэнтрам" 28 чэрвеня — 1 ліпеня.
Першае месца заняў Уладзімір Пуцін: яму цалкам давяраюць 50% апытаных і хутчэй давяраюць 26% — агулам 76%. Яшчэ 20% хутчэй не давяраюць (8%) ці зусім не давяраюць (12%).
У Лукашэнкі рэйтынг даверу склаў 70%: цалкам давяраюць яму 40% і хутчэй давяраюць 30%. Праўда, і рэйтынг недаверу сярод расіян у Лукашэнкі ніжэйшы — 19%: хутчэй не давяраюць яму 10%, а зусім не давяраюць 9%.
Тройку лідараў па даверы замыкае расійскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў: яму цалкам давяраюць 47%, а хутчэй давяраюць 21% — агулам 68%. Рэйтынг недаверу ў яго роўны пуцінскаму — 20% (7% хутчэй не давяраюць, 13% зусім не давяраюць).
Лукашэнка абышоў у гэтым апытанні Рамзана Кадырава (62% даверу), Міхаіла Мішусціна (58%), Сяргея Шайгу (43%) і кіраўніка вагнераўцаў Яўгена Прыгожына (22%).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.