Лясныя пажары ліквідоўвалі ў чатырох абласцях Беларусі

Лясны пажар / t.me/brestlesnoi/
За апошнія суткі з ляснымі пажарамі змагаліся ў чатырох абласцях Беларусі — Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай. 17 пажараў ліквідаваныя (МНС піша пра 18). Агульная плошча іх ачагоў ацэньваецца ў 12 гектараў, паведамляе Мінлясгас.
З пачатку года ўсяго ў лясах нашай краіны адбылося ўжо 115 лясных пажараў на плошчы 155,6 га.
Праз складаную пажаранебяспечную сітуацыю Мінлясгас заклікаў грамадзян устрымацца ад наведвання лясоў. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці часова ўведзена забарона на наведванне лясоў ва ўсіх раёнах. Таксама забарона на наведванне лясоў уведзеная ў Веткаўскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.