Марыну Адамовіч арыштавалі на 15 сутак
Марына Адамовіч
Марыну Адамовіч, жонку палітвязня Мікалая Статкевіча, арыштавалі на 15 сутак, піша праваабарончы цэнтр "Вясна".
Паведамляецца, што працэс над ёй адбыўся 24 студзеня ў судзе Заводскага раёна Мінска. Жанчыну абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 19.1 КаАП). Ад самога Статкевіча, дарэчы, няма звестак ужо 11 месяцаў.
У Віцебску на 13 сутак арыштавалі былога выдаўца і распаўсюдніка незалежнай прэсы 76-гадовага Барыса Хамайду, перадае БАЖ.
Масавыя затрыманні і ператрусы прайшлі напярэдадні па ўсёй Беларусі. Паводле інфармацыі праваабаронцаў, пад хапун трапілі як мінімум 84 чалавекі.
Мяркуецца, што затрыманні звязаныя з ініцыятывай INeedHelpBY, якая дапамагала прадуктамі сем'ям палітвязняў, а таксама былым палітвязням. Ініцыятыву нядаўна прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем". Падчас допытаў у людзей найперш пыталіся, ці не атрымлівалі яны прадукты праз дастаўку “Еўраопту” і хто аплачваў гэтыя прадукты.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.