Мазырскі НПЗ можа застацца без нафты — праз удар украінцаў па "Сталёвым кані"
Мазырскі НПЗ
Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод можа застацца без нафты пасля ўдару ўкраінцаў па нафтабазе "Сталёвы конь" уночы на 14 снежня. Справа ў тым, што атакаваная нафтабаза ў Арлоўскім раёне Расіі — гэта яшчэ і дыспетчарская станцыя на нафтаправодзе "Дружба".
Са слоў вайсковага эксперта Рамана Світана, на захад ад "Сталёвага каня" ёсць яшчэ адна лінейна-вытворчая дыспечарская станцыя — "Унеча" — да якой нафту перапампоўвае якраз атакаваная нафтабаза. А далей чорнае золата трапляе на Мазырскі НПЗ у Беларусі, а таксама ў Польшчу і Германію, а праз Украіну — і ў Венгрыю, Славакію і Чэхію.
"Гэта такі «званочак» не толькі для расіян, але і для Віктара Орбана з Аляксандрам Лукашэнкам. Гэтыя дзве ЛВДС з аднаго боку трымаюць і Лукашэнку, і Орбана, і Фіцу [прэм'ер-міністр Славакіі Роберт Фіца — Еўрарадыё], а з другога — Уладзіміра Пуціна, бо асноўную плынь нафтадолараў расіяне атрымліваюць менавіта праз нафтаправод "Дружба", — тлумачыць Світан.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.