Мемы шкодзяць клімату. Навуковец патлумачыў, чаму

Не захоўвайце мемы ў аблоках, толькі ў сэрцах

Не захоўвайце мемы ў аблоках, толькі ў сэрцах / euroradio.fm

Мемы, якія вы дасылаеце сябрам, таксама маюць негатыўны ўплыў на клімат. І гэта не жарт. Усе дадзеныя (напрыклад, выявы ці лісты) працягваюць захоўвацца ў аблоках. І часцей за ўсё становяцца “цёмнымі дадзенымі" — гэта значыць, што да іх звяртаюцца ўсяго адзін раз, а потым яны больш ніколі не наведваюцца.

Ян Ходжкінсан, прафесар Універсітэта Лафборо, вывучае ўплыў цёмных дадзеных на клімат. Ён папярэджвае: і фота ў Instagram, і дасланыя сябрам мемы маюць свой вугляродны след.

"Калі мы захоўваем дадзеныя ў воблаку, мы думаем пра белае пухнатае воблака, але рэальнасць такая, што гэтыя цэнтры апрацоўкі дадзеных неверагодна гарачыя, неверагодна шумныя і спажываюць велізарную колькасць энергіі", — растлумачыў ён The Guardian.

Адзін мем пра "гачымучы" або фрагмент нашага шоў" Чык-чырык", вядома, не знішчаць планету. Але сукупны ўплыў з пункту гледжання спажывання энергіі вялікі.

"Адна фатаграфія не акажа радыкальнага ўплыву. Але, вядома, калі вы, магчыма, зойдзеце ў свой тэлефон і паглядзіце на ўсе старыя фатаграфіі, якія ў вас ёсць, у сукупнасці гэта створыць даволі вялікі ўплыў з пункту гледжання спажывання энергіі".

Добрая навіна ў тым, што і тут можна мінімізаваць негатыўнае ўздзеянне на прыроду: выдаляйце са сваіх прылад і воблачных сховішчаў непатрэбныя перапіскі, фота і відэа — калі так будуць рабіць многія, то сумарная спажыванне энергіі на падтрыманне цэнтраў апрацоўкі дадзеных таксама будзе зніжацца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі