Месяц для жыцця і экскрэменты для турыстаў у Іспаніі — #ІхНоравы
![Замежныя навіны](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-07/24.jpg.webp?itok=aoIdPIlX)
Замежныя навіны / Еўрарадыё
Пакуль іспанцы абмазваюць экскрэментамі дзверы кватэраў надакучлівых турыстаў, а мужчына ў Германіі вучыць плаваць семярых качанятаў, навукоўцы асвойваюць новыя тэрыторыі на Месяцы. Можа, ужо хутка стомленыя ад мітусні зямляне змогуць перабрацца на спадарожнік і зажыць там ціхім і спакойным жыццём.
Падрабязней пра гэта і не толькі чытайце ў пастаяннай рубрыцы Еўрарадыё "Іх норавы".
Тунэлі ў нетрах месяца
Навукоўцы з Універсітэта Трэнта выявілі ў нетрах месяца лававыя трубы. Паводле іх словаў, тунэлі з'явіліся ў выніку вывяржэнняў вулканаў на паверхні спадарожніка.
Падчас мінулых вывяржэнняў патокі лавы цяклі па Месяцы. Вонкавы пласт астыў першым і сфармаваў абалонку. Між тым расплаўленая парода ўнутры працягвала сцякаць ўсярэдзіну, і ў выніку пад паверхняй засталася полая пашыраная камера.
![Луна для жизни и экскременты для туристов в Испании — #ИхНравы](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/mick-haupt-jOBqmeiDcn4-unsplash.jpg.webp?itok=6-9N8HJW)
"Качыны тата"
Жыхары нямецкага горада Аберзульм звярнулі ўвагу на мужчыну, які прыходзіць купацца на возера Брайтэнаў з сямю качанятамі. Гэта наглядчык за жывёламі Патрык Фурх, які клапоціцца пра асірацелых птушанятаў. Каб вырасці моцнымі і энергічнымі, птушкам трэба шмат трэніравацца — і вадаём зрабіўся ідэальным месцам для ўрокаў плавання.
— У мяне ўзнікаюць бацькаўскія пачуцці, бо я ўвесь час клапачуся пра іх, — расказвае "качыны тата" [так Фурха назвалі нямецкія СМІ].
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.