Мігранты выкарысталі петарды супраць польскіх памежнікаў
Беларуска-польская мяжа / twitter.com/Straz_Graniczna
2 жніўня мігранты выкарысталі супраць польскіх памежнікаў не толькі камяні, але і петарды, паведамляе ў сацсетках памежная ахова Польшчы.
"На ўчастку заставы ў Дубічах Царкеўных польскія патрулі былі закіданыя камянямі і петардамі пасля таго, як прадухілілі пробу пераходу праз мяжу групай з 20 чалавек", — гаворыцца ў паведамленні.
Польскія памежнікі выслалі ў гэты раён спецаўтамабіль TUR. Гэта лёгкі бронеаўтамабіль, які выкарыстоўваюць контртэрарыстычныя падраздзяленні польскай паліцыі.
Паведамляецца, што 2 жніўня з тэрыторыі Беларусі ў Польшчу спрабавалі трапіць 86 мігрантаў. Двух грамадзян Грузіі затрымалі за нелегальную перавозку сямі мігрантаў у машынах.
Літоўскія памежнікі паведамілі пра чатырох нелегальных мігрантаў з Беларусі за мінулыя суткі, латвійскія — пра 15.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.