Мікалаю Аўтуховічу прысудзілі 25 гадоў калоніі

Суд над "групай Аўтуховіча" / sb.by
Суд над "групай Аўтуховіча" / sb.by

У гродзенскай турме завяршыўся суд па "справе Аўтуховіча", які цягнуўся амаль пяць месяцаў. Падсудным вынеслі жорсткія прысуды.

Мікалаю Аўтуховічу прысудзілі 25 гадоў пазбаўлення волі. Яго прызналі вінаватым па 12 артыкулах Крымінальнага кодэкса, у тым ліку ў "акце тэрарызму", "замаху на захоп дзяржаўнай улады", "стварэнні злачыннай арганізацыі", "здрадзе дзяржаве" ды іншых.

Павел Сава асуджаны на 20 гадоў (і штраф у 700 базавых, або 22 400 рублёў), Уладзімір Гундар — на 18 (а таксама павінен заплаціць штраф у 800 базавых, гэта 25 600 рублёў).

На 20 гадоў асуджаная Вольга Маёрава. Таксама яна павінна заплаціць штраф у 800 базавых. Віктар Снягур асуджаны на 19 гадоў і аштрафаваны на 800 базавых. Галіне Дзербыш прысудзілі 20 гадоў калоніі і штраф у 700 базавых.

Любоў Разановіч асуджаная на 15 гадоў калоніі і аштрафаваная на 600 базавых (19 200 рублёў). На 16 гадоў асуджаны Сяргей Разановіч (і штраф у 600 базавых).

На 17 гадоў асуджаная Ірына Мельхер. Павел Разановіч атрымаў прысуд у 19 гадоў, Ірына Гарачкіна — 6 год і 1 месяц, Антон Мельхер — 2,5 года.

Паводле версіі следства, група падпальвала аўтамабілі і дамы сілавікоў. Па справе праходзілі 12 чалавек. Праваабаронцы прызналі палітвязнем толькі Уладзіміра Гундара, які ўжо мае прысуд па іншай справе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі