Міліцыя — пра затрыманні музыкаў Irdorath: "дудары" былі каардынатарамі пратэсту

Міліцыя — пра затрыманні музыкаў Irdorath: "дудары" былі каардынатарамі пратэсту

2 жніўня пад Мінскам супрацоўнікі ГУБАЗіК разам з байцамі САХР затрымалі 16 чалавек. Прэс-служба МУС называе іх групай "дудароў", якія ўдзельнічалі ў акцыях пратэсту 2020 года. 

Еўрарадыё паведамляла, што ў гэты дзень на лецішчы пад Мінскам затрымалі музыкаў гурта Irdorath. Мяркуючы па ўсім, менавіта іх у МУС называюць "дударамі". Да таго ж музыкаў лічаць "каардынатарамі пратэстаў".

"У жніўні мінулага года група "дудароў" неаднаразова ўзначальвала калону пратэстоўцаў і з выкарыстаннем музычных інструментаў залучала ў несанкцыянаванае масавае шэсце грамадзян. Перформанс каардынатараў узмацняў пратэстны настрой удзельнікаў і штурхаў іх да супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да міліцыянтаў", — заяўляюць у МУС.

Паведамляецца, што міліцыянты затрымалі 16 чалавек. На шасцярых пачалі крымінальную справу за арганізацыю дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і ўдзел у іх (арт. 342 КК). На астатніх склалі адміністрацыйныя пратаколы за непадпарадкаванне патрабаванням міліцыянтаў пры затрыманні.

Паведамляецца, што затрыманым ад 28 да 43 гадоў, сярод іх — менеджар фірмы, дызайнер, мастацкі кіраўнік і дырыжор народнага хору. Астатнія беспрацоўныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі