Мінчанку аштрафавалі за песню, якая гучыць у агітацыйным роліку за рэферэндум

Мінчанку аштрафавалі за песню, якая гучыць у агітацыйным роліку за рэферэндум

Мінчанку Юлію Харытановіч за ўключаную каля Акрэсціна песню "Перемен!" Віктара Цоя аштрафавалі на 90 базавых велічыняў (2880 рублёў), паведамляюць праваабаронцы. Прысуд вынесла суддзя Маскоўскага суда Мінска Таццяна Мотыль.

Напрыканцы студзеня жанчына разам з былым мужам і дзіцем былі ў машыне каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Як пазначана ў пратаколе, мінчанка "ўключыла песню Віктара Цоя "Перемен" з мэтай выказвання сваіх грамадска-палітычных поглядаў". Затрымаць яе на месцы міліцыянты не змаглі, бо машына з'ехала. 

У судзе жанчына заявіла, што песню ўключыла выпадкова, і віну сваю не прызнала. 

Суддзя Таццяна Мотыль заявіла, што спяваць або слухаць "Перемен" — азначае "выкарыстоўваць яе як форму пратэсту, што відавочна сведчыць аб выказванні канкрэтных грамадска-палітычных поглядаў альбо пратэсту".

Цікава, што гэтую ж песню выкарыстоўваюць дзяржаўныя СМІ ў агітацыйным відэароліку за канстытуцыйны рэферэндум.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі