Мінчук прывязаў да пустой карткі 200 акаунтаў, каб бясплатна ездзіць на самакаце

Самакат 

Самакат 

Малады 18-гадовы мінчук вынайшаў спосаб бясплатна карыстацца пракатнымі самакатамі. Сэрвіс страціў больш за 33 тысячы рублёў, а хітруну цяпер паграджае крымінальная адказнасць.

Хлопец звярнуў увагу, што аплата за паездку спісваецца з карты пасля яе заканчэння. Тады ён стаў прывязваць да акаўнта пустую банкаўскую карту і такім чынам здзейсніў больш за 600 "бясплатных" паездак. Частку з іх прадаў сябрам і кліентам, якіх знайшоў праз інтэрнет.

"Ён стварыў 220 акаунтаў, да якіх прывязваў банкаўскую картку з нулявым балансам", — кажуць у міліцыі.

У нейкі час хлопец настолькі асмялеў, што пачаў пісаць у сервіс скаргі з заўвагамі.

За гэту махінацыю хлопцу пагражае крымінальная адказнасць. Следчыя завялі супраць яго справу за матэрыяльны ўрон у асабіста крупным памеры без азнакаў крадзежу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі