Мінчукі фатаграфуюцца каля партрэта Уга Чавеса (фота)
2 траўня ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры" ў Палацы Рэспублікі ў Мінску адкрылася венесуэльская выстава "Шлях да свабоды". Амбасадар Венесуэлы Хасэ Хаакін Багіяна Перычы распавёў, што мерапрыемства прымеркавана да 200-годдзя пачатку заключнага этапу вызваленчага змагання народаў Паўднёвай Амерыкі супраць улады Іспаніі, інфармуе sb.by. Сярод прац, якія экспануюцца на выставе, папулярнасцю карыстаецца партрэт былога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Каля яго фатаграфуюцца некаторыя мінчукі.
Як вядома, у Венесуэле ў гэтыя дні абвастраецца палітычны крызіс — апазіцыя спрабуе прымусіць сыйсці з пасады прэзідэнта Нікаласа Мадуру.
sb.by