Міністр адукацыі расказаў, якой будзе ўступная кампанія ў Беларусі ў 2024 годзе

На 27 траўня прызначаны першы экзамен па прадмеце на выбар

На 27 траўня прызначаны першы экзамен па прадмеце на выбар / sb.by

Уступныя іспыты ў ВНУ ў 2024-м не зменяцца і будуць арганізаваны ў форме цэнтралізаванага экзамена, цэнтралізаванага тэставання і ўнутраных экзаменаў. ЦЭ і ЦТ правядуць у адзіныя тэрміны (рэпетыцыя ЦЭ запланаваная на 27 студзеня, яна пройдзе па ўсёй краіне). Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне пачнецца 9 красавіка, а скончыцца 22 красавіка. На 27 траўня прызначаны першы экзамен па прадмеце на выбар (ЦЭ і ЦТ), на 30 траўня — ЦЭ і ЦТ па беларускай і рускай мовах, на 3 чэрвеня — ЦТ для тых, хто плануе паступленне ў ВНУ, распавядае ў інтэрв'ю sb.by міністр адукацыі Андрэй Іванец.

"Некалькі момантаў" удасканалілі. "Медалісты змогуць паступаць без экзаменаў на ўсе спецыяльнасці ў любыя рэгіянальныя ВНУ, а ў сталічныя — на найбольш запатрабаваныя эканомікай спецыяльнасці, — кажа Іванец. — Выпускнікі каледжаў з чырвоным дыпломам таксама змогуць паступаць без экзаменаў па сваім профілі".

Для мэтавікоў ўводзіцца парог: мінімум 7 балаў па ўсіх прадметах.

Міністр згадаў "прынцыповую навацыю". У гэтым навучальным годзе кожны абітурыент, які будзе здаваць ЦЭ або ЦТ, "убачыць у асабістым кабінеце размешчаную копію сваёй працы". "Да моманту выдачы сертыфіката жадаючыя змогуць праверыць правільнасць выніку", — дадае Андрэй Іванец. Ён мяркуе, што так сістэма стане "максімальна справядлівай, празрыстай і зразумелай".

На 15% павялічыцца набор па педагагічныя спецыяльнасці, на 10% — на медыцынскія, на 5-7% — на інжынерна-тэхнічныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі