Мінскае "Дынама" ў Лізе Еўропы згуляе з "Ліепаяй"
Лёсаванне першага кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы прайшло 18 чэрвеня ў штаб-кватэры УЕФА ў Ньёне. У гэтым раўндзе згуляюць тры беларускія клубы.
Мінскае "Дынама" пазмагаецца з латвійскай "Ліепаяй", сапернікам салігорскага "Шахцёра" стане мальтыйскі "Хіберніянс", а "Віцебск" выйдзе супраць фінскага КуПСа.
Першыя матчы ўсе тры беларускія каманды правядуць на сваім полі 11 ліпеня. Паядынкі ў адказ пройдуць 18 ліпеня.
Як паведамлялася раней, у першым кваліфікацыйным раўндзе Лігі чэмпіёнаў барысаўскі БАТЭ згуляе супраць польскага "Пяста".