Мінскае "Дынама" вяло 3:0 супраць "Трактара", але зноў прайграла ў серыі плэй-оф

Чалябінцы здолелі перавесці гульню ў дадатковы час, дзе і даціснулі дынамаўцаў / ХК "Динамо-Минск"
Мінскае "Дынама" прайграла "Трактару" у другім выязным матчы 1/4 фіналу плэй-оф КХЛ з лікам 3:4.
Госці вялі 3:0 па ходзе сустрэчы, але не здолелі ўтрымаць перавагу. Гульня перайшла ў дадатковы час, дзе гаспадары пляцоўкі вырвалі перамогу.
"Трактар" павёў у серыі з лікам 2:0 (4:2, 4:3 ОТ).
Трэці матч серыі адбудзецца ў Мінску 16 красавіка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.