Мінскую экскурсаводку затрымалі за "некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі"
У Мінску затрымалі экскурсаводу і блогерку Святлану Грышкевіч, перадае mediazona.by.
У праўладных каналах з'явілася "пакаяльнае" відэа з дзяўчынай. Святлана кажа, што на адной з экскурсій "дапусціла некарэктныя выказванні на адрас Лукашэнкі".
Пазней стала вядома, што ёй прысудзілі 12 сутак.
Гэта не першае затрыманне экскурсаводаў у Мінску. Раней падчас экскурсіі быў затрыманы экскурсавод Ігар Хмара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.