Міжнародная федэрацыя хакея падоўжыла "бан" Беларусі і Расіі

IIHF падоўжыла "бан" для камандаў Беларусі і Расіі / pressball.by
IIHF падоўжыла "бан" для камандаў Беларусі і Расіі / pressball.by

Міжнародная федэрацыя хакея яшчэ на адзін сезон працягнула адхіленне Беларусі і Расіі ад удзелу ў міжнародных турнірах.

"На падставе дэталёвай ацэнкі, праведзенай вядомай кампаніяй, якая спецыялізуецца на ацэнцы рызыкаў, звязаных з рознымі глабальнымі выклікамі, Рада IIHF вырашыла, што вяртанне каманд РФ і РБ у спаборніцтвы будзе небяспечна на будучы сезон чэмпіянату IIHF 2023/2024. Такім чынам, IIHF працягне сезон чэмпіянату 2023/2024 без каманд РФ і РБ", — паведаміў прэзідэнт федэрацыі Люк Тардзіф.

Каманды Беларусі і Расіі не будуць удзельнічаць у чэмпіянаце свету ў 2024 годзе, які пройдзе ў Чэхіі.

Рада IIHF увяла "бан" на Беларусь і Расію напрыканцы лютага 2022 года у сувязі з вайной ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі