“Мяккія дзяўчыны” і манахіня-мафіёзніца — #ІхНоравы
Міжнародный навіны
Англамоўная Вікіпедыя падвяла вынікі году і паказала топ найпапулярнейшых артыкулаў 2024. У індыйскім штаце забаранілі публічна спажываць ялавічыну, чаму?
Пра гэта ды іншае ў нашай штодзённай рубрыцы — “ІхНоравы”.
Трэнд быць “мяккай дзяўчынай” набірае папулярнасць у Швецыі
Швецыя мае сусветную рэпутацыю змагароў за гендарную роўнасць, але апошнім часам у краіне ўзрасла тэндэнцыя, калі дзяўчыны сыходзяць з працы.
Да прыкладу, 25-гадовая Вільма Ларсан раней працавала ў прадуктовай краме, доме састарэлых і на заводзе. Але яна кінула працу год таму, каб застацца дома, і кажа журналістам BBC, што ніколі не была такой шчаслівай.
Яе хлопец дыстанцыйна працуе ў сферы фінансаў, і пакуль ён праводзіць дні за ноўтбукам, яна займаецца ў трэнажорнай зале, п'е каву або гатуе ежу. Пара вырасла ў невялікіх гарадах у цэнтральнай Швецыі, але цяпер шмат падарожнічае і праводзіць зіму на Кіпры.
Калі браць топ-25, то не з палітыкі ў яго таксама патрапілі матэрыялы пра Тэйлар Свіфт (11-е месца), ChatGPT (12-е), Алімпійскія гульні ў Парыжы (14-е), УЕФА Еўра-2024 (15-е), Ілана Маска (17-е), індыйскі фільм «Kalki 2898 AD» (18-е), Крыштыяну Раналду (20-е), Пі Дзідзі (22-е), другую «Дзюну» (23-е) і Ліяма Пэйна (25-е).
Першая дзясятка выглядае так:
- "Нарадзіліся ў 2024 годзе" (44,4 млн праглядаў)
- "Камала Харыс" (28,9 млн)
- "Прэзідэнцкія выбары ў ЗША" (27,9 млн)
- "Лайл і Эрык Менендэсы" (26,1 млн)
- "Дональд Трамп" (25,2 млн)
- "Індыйская прэм'ер-ліга па крыкеце" (24,5 млн)
- "Джэй Ды Вэнс" (23,3 млн)
- "Дэдпул і Расамаха" (22,3 млн)
- "Праект-2025" (19,7 млн)
- "Усеагульныя выбары ў Індыі" (18,1 млн)
Італьянскую манахіню арыштавалі за сувязі з магутнай мафіёзнай сеткай
Сярод 25 арыштаваных у Італіі па падазрэнні ў прыналежнасці да злачыннай групоўкі, звязанай з самай магутнай мафіёзнай сеткай краіны “Ндрангета” аказалася… манахіня.
Мяркуецца, што яна была каналам паміж бандай і іх паплечнікамі ў турме. Як паведамляе Rai News, з 2010 года манахіня была валанцёрам у турме Сан-Віторэ ў Мілане, а таксама працавала ў турмах Павіі і Рыма. Следчыя заявілі, што яе “духоўная роля” забяспечвала сувязь са зняволенымі і давала ёй “свабодны доступ у пенітэнцыярныя ўстановы”.
Сярод арыштаваных апынуліся і палітыкі: былы саветнік партыі “Браты Італіі”, якую ўзначальвае прэм'ер-міністарка Джорджыя Мелоні, і былы палітык з партыі “Ліга”.
Мафія “Ндрангета”, якая ўзнікла ў Калабрыі, з'яўляецца адной з найбагацейшых арганізаваных злачынных груповак у свеце. Яна выкарыстала свае велізарныя даходы ад какаіну, каб пашырыць свой ахоп у Італіі, астатняй Еўропе і за яе межамі.
Індыйскі штат забараніў есці ялавічыну ў грамадскіх месцах
У штаце Асам на паўночным усходзе Індыі забаранілі ўжыванне ялавічыны ў грамадскіх месцах, уключаючы рэстараны і мерапрыемствы.
Гэта пашырэнне ранейшага правіла, якое абмяжоўвала продаж ялавічыны каля некаторых рэлігійных месцаў, такіх як храмы. Тым не менш, мяса ўсё яшчэ можна набыць у крамах і з'есці дома або ў прыватных установах штата.
Спажыванне ялавічыны з'яўляецца адчувальнай праблемай у Індыі, бо каровы ўшаноўваюцца індуістамі, якія складаюць 80% насельніцтва краіны.
У апошнія гады ў некалькіх штатах, дзе кіруе індуісцкая нацыяналістычная партыя Бхаратыя Джаната прэм'ер-міністра Нарэндры Модзі, жорстка расправіліся з забоем кароў.
Каля дзвюх трацін з 28 штатаў Індыі часткова або цалкам забаранілі забой буйной рагатай жывёлы і ўжыванне ялавічыны (хаця ў некаторых з гэтых месцаў спажыванне мяса буйвалаў з'яўляецца законным).
Між тым, іншыя палітычныя партыі раскрытыкавалі забарону, заявіўшы, што яна ўмешваецца ў права людзей есці тое, што яны хочуць.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.