Мясніковіч: У Беларусі можа з'явіцца новая катэгорыя прадпрымальнікаў
У Беларусі можа з'явіцца новая катэгорыя прадпрымальнікаў — самазанятыя грамадзяне (гэта значыць без наёмных работнікаў). З такой ініцыятывай выступіў старшыня Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", самазанятымі будуць лічыцца тыя ж рамеснікі, уладальнікі дапаможных гаспадарак, калі яны атрымліваюць даход ад продажу сельгаспрадукцыі. Яны змогуць набыць патэнт і цалкам легальна займацца сваім бізнесам. Рэгістравацца індывідуальным прадпрымальнікам не трэба будзе.
Мясніковіч разлічвае, што ўвядзенне патэнта на самазанятасць дапаможа вывесці з ценю тых, хто займаецца прадпрымальніцтвам нелегальна:
"Можна было б пашырыць віды дзейнасці і дапоўніць пералік будаўніча-мантажнымі работамі, рамонтнымі работамі, перавозкай пасажыраў і грузаў. Сёння многія з гэтых работ у цені. Людзі пры гэтым не абароненыя, не могуць абараніць свае пазіцыі ў судзе".
Тым, хто атрымае патэнт, не давядзецца плаціць падатак на дармаедства. Яго кошт можа быць блізкім да памеру адзінага падатку, адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Аднак увядзенне новай сістэмы запатрабуе заканадаўчых зменаў.