МЗС Латвіі хоча абмежаваць прыём візавых заяў ад беларусаў

Латвія плануе новыя абмежаванні для беларусаў і расіян, ілюстрацыйнае фота

Латвія плануе новыя абмежаванні для беларусаў і расіян, ілюстрацыйнае фота / worldatlas.com

Магчымасць абмежаванняў пры падачыу заяў на візы для грамадзян Беларусі і Расіі разглядаюць у Латвіі. Адпаведны прававы акт падрыхтавала Міністэрства замежных спраў гэтай краіны, перадае DELFI.

У законапраекце адзначаецца, што пасля пачатку шырокамаштабнай расійскай агрэсіі супраць Украіны ў рэгіёне значна выраслі "разведвальныя і гібрыдныя пагрозы".

Каб прадухіліць пагрозы грамадскаму парадку, міжнародным адносінам і ўнутранай бяспецы Латвіі прапануецца перагледзець абмежаванні па падачы заяў на візы і перасячэнні мяжы. Большасць санкцый датычыць расіян, аде ёсць змены і для беларусаў: "У мэтах забеспячэння бяспекі жыхароў Латвіі і ўліку патэнцыйных рызык плануецца вызначыць парадак прыёму візавых заяў ад грамадзян Беларусі".

Пры гэтым у праекце няма абмежаванняў на ўезд у Латвію грамадзян Беларусі, бо гэта супярэчыла б пазіцыі Еўрасаюза, які падтрымлівае мабільнасць беларусаў. Гэтую пазіцыю падтрымліваюць і беларускія дэмакратычныя сілы.

Мяркуецца, што новыя правілы набудуць моц да 31 снежня 2026 года.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі