На "Астана-Арэне" Верамко зламалі нос, а ў Глеба пералом скулы
БАТЭ вельмі няўдала з'ездзіў у Казахстан на першы матч плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы. Каманда гуляла кепска і прайграла "Астане" з лікам 0:2. Да таго ж на 39-й хвіліне траўму атрымаў паўабаронца Аляксандр Глеб. Як інфармуе прэс-служба ФК БАТЭ, нанёс яе абаронца "Астаны" Лагвіненка. Глеба замянілі, у мясцовай бальніцы яму дыягнаставалі пералом скулы, спатрэбіцца аперацыя.
Фота: Twitter
А на 62-й хвіліне падчас сутыкнення з форвардам гаспадароў поля Мужыкавым траўму атрымаў брамнік Сяргей Верамко. У яго пералом носа. Тым не менш ён матч дагуляў. Пасля яго памылкі ў пустую браму заляцеў другі мяч (гл. відэа).
Матч у адказ пройдзе 25 жніўня на "Барысаў-Арэне", пачатак а 21-й гадзіне.