На Гомельшчыне знайшлі новую залеж нафты

На Гомельшчыне знайшлі новую залеж нафты

Геолагі "Беларуснафты" адкрылі новую залеж нафты на паўночным блоку ланска-старааскольскіх адкладаў Рэчыцкага радовішча, перадае БЕЛТА.

Паведамляецца, што спецыялісты паглыбілі эксплуатацыйную свідравіну №148 і выйшлі на нафтанасычаныя пласты сумарнай таўшчынёй 13,4 м. Пры іх выпрабаванні атрыманы прамысловы прыток "лёгкай" нафты дэбітам каля 25 т у суткі. Паводле аператыўнай ацэнкі спецыялістаў, геалагічныя запасы залежы могуць скласці да 700 тысяч тон.

Цяпер распрацоўваецца праграма па даразведцы паўночнага блока ланска-старааскольскіх залежаў Рэчыцкага радовішча і вызначэнню напрамку развіцця і распаўсюджвання калектара.

Рэчыцкае радовішча было адкрытае ў 1965 годзе. Ланска-старааскольская залеж знаходзіцца ў прамысловай распрацоўцы з 1969 года.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі